14.08.1943, Львіў
Вашая эмінэнцыя!
Пасля доўгіх месяцаў з таго моманту, калі экзарх Неманцэвіч знік, гэтая таямніца яшчэ не была вычарпальна выяўленая. Але згодна з інфармацыяй, якую я атрымаў, здаецца цалкам пэўным, што ён быў забіты, і ўсе, хто цікавяцца гэтаю справаю, заяўляюць з упэўненасцю, што прычынаю ягонае смерці была шавіністычная нянавісць праваслаўных да Ўніі. Няма магчымасці атрымаць больш дакладных звестак. Спадзяюся, што Вашая Эмінэнцыя і Св. Айцец атрымаюць такія звесткі наўпрост з Вільні альбо ад Альберціна. Мы настолькі далёкія ад тых аколіц, што ўвогуле ведаем мала.