- 1865 – 29 ліпеня – Нарадзіўся ў вёсцы Прылбічы Яваріўскага павету на Львіўшчыне ў сям’і графа Івана і графіні Сафіі Шаптыцкіх.
- 1875 - Разпачынае навучаньне ў гімназіі Франца-Іосіфа І ў Львіве.
- 1876 - 17 траўня - Прымае першае Прычасце ў манастырскай царкве аа. Бернардзінаў у Львіві.
- 1879 - верасень - Працягвае навучаньне ў Кракаўскай гімназіі св. Ганны.
- 1883 - 11 чэрвеня - Скончвае на “выдатна” гімназію св. Ганны.
- -//- - Разам з бацькам адведвае рэзідэнцыю грэка-каталіцкіх Мітрапалітаў у Вуніве (недалёка ад Перамышлянаў).
- -//- - кастрычнік - Служба ў 1 аўстрыйскім палку ўланаў у Кракаве.
- 1884 - 8 студзеня - Захварэў скарлацінай.
- -//- - 22 чэрвеня - Звольнены з вайсковае службы.
- 1884-1887 - Навучаньне на багаслоўскім ды юрыдычным факультэтах Вроцлаўскага і Кракаўскага ўнівэрсітэтаў.
- 1886 - красавік-травень - Падарожжа ў Рым, знаёмства з кард. Мячыславам Ледахоўскім ды архіеп. Іосіфам Сембратовічам.
- 1887 - лістапад-снежань - Паездка ў Кііў (знаёмства з украінскім гісторыкам Уладзімірам Антановічам), у Маскву (знаёмства з расейскім філёзафам Уладзімірам Салаўёвым), у Вільню, Варшаву, Чэнстахову.
- 1888 - студзень-сакавік - Перабывае ў Рыме.
- -//- - 24 сакавіка - Прыняты разам з маці на аўдыенцыі ў папы Льва ХІІІ, выказвае Св. Айцу сваё жаданьне далучыцца да Чына Св. Васіля Вялікага.
- -//- - 19 траўня - Атрымаў тытул доктара права Ягелонскага ўніверсытэту ў Кракаве.
- 1888-1890 - Навучаньне на юрыдычным факульцеце ў Мюнхэне і на філязофскім у Відна.
- -//- - 2 чэрвеня - Прыняты ў нвіцыят Дабромыльскага манастыра ЧСВВ(Чын Святога Васіля Вялікага).
- -//- - 1 ліпеня - Пад час аблачэньня атрымлівае імя Андрэй.
- 1890 - кастрычнік-сакавік - Навучаецца ў Езуіцкай Калегіі ў Кракаве.
- 1891 - Падарожжа на Букавіну.
- 1892 - 13 жніўня - Складае манаскія шлюбы ў Хрысцінопалі.
- -//- - 22 жніўня - Іярэйсія свячаньні ў Пярэмышлі (зараз Przemysl, Польшча) з рук еп. Юліяна Пелеша.
- -//- - 11 верасня - Служыць першую Службу Божую ў Прылбічах.
- 1893 - Навучае паслушнікаў у Дабромыльскім манастыры.
- 1895 - Дарадца настаяцеля ў Дабромыльскім манастыры, настаўнік грэцкае мовы.
- 1896 - 22 чэрвеня - Ігумен манастыра св. Ануфрыя ў Львіве, пачынае шырокую місійную дзейнасць у Галічыне, Букавіне ды Нямеччыне.
- 1897 - 1 траўня - Разам з а. Платонідам Філясам ЧСВВ заснаваў выдавецтва рэлігійнага часопісу “Місіонар” у Жоўкве. Прызначаны камісарам СС (Служэбніц і Сясцёр Базыліянак). Бярэ ўдзел у рэформах манастыроў Сёстраў Базыліянак.
- 1898 - 26 жніўня - Прафесар багаслоўя ў Хрысцінапольскаму манастыры ЧСВВ.
- 1899 - 2 лютага - У 34-гадовым узросце менаваны цэсарам на епіскаа Станіславіўскага.
- -//- - 19 чэрвеня - Менаваны папаю Львом ХІІІ на Станіславіўскага епіскапа.
- -//- - 2 жніўня - Два пастырскія лісты да вернікаў Станіславіўскай епархіі: “Першае слова Пастыра” ды “Нашая праграма”.
- -//- - 24 верасня - Інтранізацыя ў катэтральнай царкве Станіславіва.
- 1900 - 14-15 лютага - Адведаў украінскую гімназыю ў Каламіі.
- -//- - 4 траўня - Памірае мітрапаліт Галіцкі Юліян Куілоўскі.
- -//- - 29 кастрычніка - Атрымлівае ад папы Льва ХІІІ паведамленьне аб прызначэньні яго архіепіскапам Львіўскім.
- -//- - 31 кастрычніка - Разпараджэньне цэсара аб намінацыі Андрэя Шэптыцкага архіепіскапам Львіўскім.
- -//- - 20 лістапада - Пастырскі ліст да верных Букавіны і Станіславіўскай епархіі “Праўдзівая вера”.
- -//- - 21 лістапада - Пастырскі ліст “Да маіх любімых гуцулаў”.
- -//- - 1 снежня - Пастырскі ліст “На мяжы двух стагоддзяў”.
- -//- - 17 снежня - Папа Леў ХІІІ менаваў епіскапа Андрэя мітрапалітам Галіцкім, архіепіскапам Львіўскім, епіскапам Камянец-Падільскім.
- 1901 - 17 студзеня - Урачыстая інтранізацыя ў архікатэдры Св. Юра ў Львіві. Пастырскі ліст “Найвялікшая заповедзь” да духавенства ды вернікаў Станіславіўскай епархіі, “Пра годнасць ды абавязкі святароў” - да святарства Галіцкай мітраполіі.
- -//- - 27 студзеня - Пастырскі ліст “Пра Царкву” да вернікаў архіепархіі.
- -//- - 9 лютага - Пасланьне “Да ўкраінскай інтэлегенцыі”.
- -//- - 3 сакавіка - Пастырскі ліст “Пра пакаяньне”.
- -//- - 1 верасня - Разпараджэньне пра патрэбу зберажэньня ды аховы помнікаў мастацтва.
- 1902 - 17 студзеня - Пад час аўдыенцыі ў цэсара Франца-Іосіфа І закранае справу адкрыцця ўкраінскага ўнівэрсітэту. Праводзіць у гэтай справе перамовы з украінскімі пасламі Юліянам Раманчуком ды Александрам Барвінскім.
- -//- - 28 ліпеня - Пастырскі ліст “Пра місіі ды духоўныя выправы”.
- -//- - кастрычнік-лістапад - Візітуе грэка-каталіцкія парафіі ў Босніі.
- 1903 - 2 студзеня - Абраны сябрам аўстрыйскай Палаты Паноў. Фундуе будаўніцтва першай лякарні ў Львіве “Народну Лічницю”.
- -//- - 5 ліпеня - Бярэ ўдзел у Велеградскім з’ездзе (Маравія), прысвечаным тысячагоддзю прыйсця на славянскія землі св.. Кірыла і Мятодыя.
- -//- - 10 верасня - Асвячае вуглавы камень пад дом дыяканскай бурсы ў Львіве, будаванай на ягоныя сродкі каля вул. Пятра Скаргі.
- -//- - 22 верасня - Адкрыццё лякарні ў Львіве.
- 1904 - 17 красавіка - У Прылбічах памірае маці мітрапаліта.
- -//- - 2 траўня - Пасланьне “Аб сацыяльным пытаньні”.
- -//- - 19 чэрвеня - Высвячае а. д-ра Хамішына на Станіславіўскага епіскапа.
- -//- - 8 жніўня - Пастырскі ліст “Пра кананічную візітацыю”.
- 1905 - Заснаваў ў Львіве Ўкраінскі Нацыянальны Музэй. Першая спроба стварыць у Львіве вышэйшую багаслоўскую школу з правам наданьня дактарату.
- 1906 - Падтрымлівае заснаваньне жаночай гімназіі Сясцёр-Базыліянак у Львіве.
- -//- - 5-28 верасня - Узначаліў пілігрымку ўкраінцаў на Святую Зямлю.
- Разам з братам Казімірам-Кліменціем укладаюць Тыпікон Манахаў Студыцкага Ўставу.
- 1907 - студзень - Пастырскі ліст “Сёстрам Служэбніцам”.
- -//- - люты - Атрымлівае ад папы Пія Х адмысловае таемнае ўпаўнаважаньне да ўнійнае працы сярод верных усходняга абраду Расейскае Імперыі.
- -//- - 25 ліпеня – 2 жніўня - Абраны главою ўнійнага з’езду ў Велеградзе.
- -//- - 26 лістапада - Пастырскі ліст “Набліжаюцца часы…” аб важнасці працы дзеля аб’яднаньня Царквы.
- 1908 - 12 студзеня - Асвячае сцяг таварыства “Сіла”.
- -//- - люты - Атрымлівае ад папы Пія Х падцверджаньне паўнамоцтваў на арганізацыю расейскай каталіцкай Царквы ўсходняга абраду ў Расеі.
- -//- - 24 красавіка - Асудзіў палітычнае забойства намесніка “Галічыны” Андрэя Патоцкага студэнтам Міраславам Січынскім.
- -//- - восень - Таемнае падарожжа па Ўкраіне, Беларусі, Літве ды Расеі. Закладае асновы новых грэка-каталіцкіх супольнасцяў у Маскве ды Петраградзе.
- 1909 - 21 студзеня - Пачынае пісаць нарыс канстытуцыі жаночых манастыроў ЧСВВ Галіцкай правінцыі.
- -//- - 20 чэрвеня - Асвяціў бурсу Рускага Педагагічнага Таварыства.
- -//- - 21 ліпеня – 3 жніўня - Агалосіў уступнае слова на ІІ Велеградскім з’ездзе.
- -//- - восень - Асвячае манастыр манахаў-студытаў у Камяніцы (Боснія). Адпраўляе ў Боснію чатырох украінскіх святароў.
- -//- - 24 лістапада – 7 снежня - Вандроўка ў Рым, аўдыенцыя ў папы Пія Х ды навуковыя пошукі пра гісторыю Грэка-Каталіцкай Царквы ў архівах Ватыкану.
- 1910 - 31 сакавіка - Супольны з епіскапамі К. Чэховічам ды Г. Хамішыным пастырскі ліст “Перасцярога перад масквафільскай праваславнай агітацыяй”.
- -//- - 28 чэрвеня - Прамова ў Відне на ІІ паседжаньні 22 сэсіі Аўстрыйскай Палаты Паноў у справе культурна-асветных патрэбаў украінцаў ды пра адкрыццё ўкраінскага ўніверсытэту.
- -//- - 14 жніўня – 4 снежня - Падарожжа ў Канаду на Эўхарыстычны Кангрэс Свету ў Манрэалі, візітацыя парафіяў ЗША і Канады.
- -//- - 2 кастрычніка - Асвяціў царкву ў Філядэльфіі.
- 1911 - сакавік - Мемарыял да канадскіх каталіцкіх ерархаў аб неабходнасці стварэньня Украінскага Грэка-Каталіцкага епіскапства ў Канадзе (а ў 1912 г. у Канадзе быў прызначаны для католікаў украінцаў епіскап Мікіта Будка).
- -//- 11 ліпеня - Акт Мітрапаліта аб наданьні навуковай фундацыі “Царкоўны Музэй” назвы “Нацыянальны музэй у Львіве”. Пастырскія лісты “Канадскім Русінам”, “Памятка да рускіх працаўнікоў у Ангельшчыне, Аргенціне, Бразіліі, Даніі, Канадзе, Нямеччыне, ЗША, Францыі, Швайцарыі і Швецыі”.
- 1912 - 3 траўня - Асвячае палаты Нацыянальнага музэю ў Львіве.
- -//- - 23 кастрычніка - Стварыў у Рыме Гістарычна-Царкоўную Рускую Місію для даследваньня і каталагізацыі дакумэнтаў з архіваў Ватыкану аб гісторыі УКЦ.
- -//- - 6 лістапада - Бярэ ўдзел у нарадах аўстрыйскага епіскапату ў Відна, абгрунтаваньне справы каталіцкага ўніверсітэту, таварыстваў і прэсы.
- -//- - 13 лістапада - У Прылбічах памірае бацька Мітрапаліта.
- -//- - 16 лістапада - Пахаваньне графа Івана Шэптыцкага.
- 1913 - 23 красавіка - Канферэнцыя ў Відна з прэз. міністраў графам Шціркам у справе выбарчай рэформы.
- -//- - травень - Пастырскі ліст да ўкраінскага епіскапату пра выбары і выбарчую рэформу.
- -//- - 27 траўня - Падпісвае дакумэнты пра ўтварэньне ўсходняй галіны аа. Рэдэмптарыстаў.
- -//- 16 снежня - Адкрыццё Украінскага Нацыянальнага Музэю ў Львіве. Перадача музэя ва ўласнасць украінскаму народу.
- 1914 - 26 студзеня - Агалошвае прамову ў справе выбарчай рэформы, заклікае ўкраінцаў і палякаў да згоды.
- -//- - 15 жніўня - Піша мэмарандум да аўстрыйскага ўраду пра арганізацыю Ўкраінскае Дзяржавы.
- -//- - 23 жніўня - Агалошвае казаньне ў храме Ўспеньня ў Львіве з заклікам да народу зберагаць еднасць роднай Царкве.
- -//- - 19 верасня - 14 сакавіка - Арыштаваны і дэпартаваны ў Расею.
- -//- - 23 верасня - У Кііві высвячае а. Іосіфа Бацяна на епіскапа Луцкага.
- -//- - 26 верасня - Вывезены да Ніжняга Ноўгараду.
- -//- - 30 верасня - Пераведзены ў Курск.
- 1915 - 7 студзеня - Вязніка адведвае еп. Іосіф Бацян.
- 1916 - 11 верасня - Пісменьнік Уладзімір Караленка ў маскоўскай газэце “Русские ведомости” выказваецца ў абарону арыштаванага.
- -//- - 17 верасня - Пераведзены ў Суздальскі Спаса-Ефімаўскі манастыр-вязніцу для царкоўных злачынцаў.
- -//- - 6 снежня - Пераведзены ў Яраслаўль.
- 1917 - сакавік - Рашэньнем Часовага Ўраду Мітрапаліта вызваляюць, і ён адбывае ў падарожжа да Пецербурга, Кііва і Масквы.
- -//- - красавік - Сустрэча ў Кііве з М. Грушэўскім ды В. Віннічэнка.
- -//- - 29-31 траўня - Арганізуе сінод Расейскае ГКЦ у Петраградзе, прызначае экзархам Расеі манаха студыта Леаніда Фёдарава.
- -//- - 7 ліпеня - Пакідае Расею і спрабуе выбрацца да Ватыкану.
- -//- - 14 жніўня - Разпачынае супрацоўніцтва з графам М. Тышкевічам, пазнейшым прадстаўніком украінцаў у Ватыкане і Францыі.
- -//- - 10 верасня - Вяртаецца да Львіва. Стварэньне фонду для сірот.
- -//- - 23 кастрычніка - Асвячае ў Развадаве сцяг УСС.
- -//- - 18 лістапада - Ушанаваньне Мітрапаліта грамадою ў Відна.
- 1918 - 12 кастрычніка - Падпісаў паведамленьне Укр. Парламенцкага Прадстаўніцтва аб скліканьні 18 кастрычніка “украінскай канстытуанты” ды пра ўтварэньне самастойнай Украінскай Дзяржавы ў межах Аўстра-Венгрыі.
- -//- - 19 кастрычніка - Абраны сябрам Нацыянальнай Рады ЗУНР.
- -//- - 2 лістапада - Прысутнічае на перамовах паміж Укр. Нац.. Радаю і польскай дэлегацыяй.
- -//- 19 лістаада – снежань(1919) - Інтэрнаваны польскаю акупацыйнаю ўладаю ў мітраполічых палатах.
- 1920 - лістапад - Дыпляматычнае падарожжа ў Відна, Рым і яшчэ па Эўропе.
- 1921 - 17 лютага - Прамова на канферэнцыі ў Арыентальным Інстытуце “Роля манаства для праблемы Ўніі”.
- -//- сакавік - Прызначаны папам Бенэдыктам XV апостальскім візітатарам для ўкраінцаў грэка-каталікоў у Паўднёвае Амерыцы.
- -//- жнівень - Праз Францыю, Бельгію, Галяндыю і Вялікую Брытанію дабіраецца да Канады.
- -//- - лістапад - Перабывае ў Амерыцы, праводзіць сустрэчы з украінскімі ды амерыканскімі палітыкамі ў справе абароны праў і інтарэсаў Украінскае Дзяржавы.
- 1922 - сакавік-ліпень - Праводзіць візітацыі грэка-каталіцкіх парафіяў у Бразіліі ды Аргенціне.
- -//- - 10 лістапада - Візіт да дзяржаўнага сакратара ЗША Чарльза Гюза з прашэньнем падтрымаць пазытыўнае вырашэньне на сусветным дыпляматычным узроўні справы незалежнасці Галіцкае Украіны.
- -//- - 12 лістапада - Разпачынае візітацыю грэка-каталіцкіх суполак у Канадзе.
- 1923 - 18 лютага - Агалосіў у Рыме “Роля заходніх у справе з’яднаньня цэркваў”.
- -//- - 14 сакавіка - Напярэдадні агалошаньня рашэньня дзяржаў Антанты аб адданьні Ўсходняй Галічыны Польшчы, прыняты прэзэсам Францыі Раймондам Пуанкарэ.
- -//- - 15 сакавіка - Сустрэча з італійскім паслом Авезано Романо ў справе Галічыны.
- -//- - ліпень - Запавет Мітрапаліта папе Пію ХІ з просьбаю блаславіць на мучаніцкую смерць і з акрэсленьнем галоўнае справы свайго жыцця: з’яднаньня Цэркваў і аднаўленьня Ўсходняга манаства.
- -//- - 20 ліпеня - Прыехаў у Відна. Абвастрэньне хваробы.
- -//- - 23 жніўня - Польская ўлада інтэрнуе Мітрапаліта на польска-чэхаславацкай мяжы і накіроўвае яго ў манастыр сёстраў-шарытак у Познані.
- -//- - 3 кастрычніка - Размова з папскім нунцыям у Варшаве.
- -//- - 5 кастрычніка - Пасля асабістага ўмяшаньня папы Пія ХІ вяртаецца ў Львіў.
- -//- - кастрычнік-лістапад - Заснаваў Багаслоўскае Навуковае Таварыства з квартальнікам “Богословія”.
- 1924 - Польская ўлада робіць немагчымым для Мітрапаліта выезд на экуменічны кангрэс у Велеградзе. Абраны пачэсным сябрам таварыстваў “Прасвіта” і “Рідна Школа” у Львіві.
- -//- - 20 чэрвеня - Абраньне Мітрапаліта сябрам Філялягічнае сэкцыі Навуковага Таварыства імя Шаўчэнкі.
- -//- - 21-25 верасня - Удзельнічае ва ўнійным тыдні ў Брусэлі.
- 1925 - Паездка ў Бэльгію на канфэрэнцыю з нагоды Тыдня дзеля з’яднаньня Цэркваў, арганізаванага а. Лямбэртам Бодуэнам.
- 1926 - верасень - Вяртаючыся з лекаваньня з Карлсбады, адведвае украінскую сельска-гаспадарчую акадэмію ў Падэбрадах.
- 1927 - ліпень - Абраны галавой Эўхарыстычнага кангрэсу ў Велеградзе.
- -//- - лістапад - Арганізуе ў Львіві з’езд украінскіх епіскапаў з Польшчы, Чэхаславакіі, Югаславіі і Паўднёвай Амерыцы.
- 1928 - красавік - Удзельнічае ў нарадах з’езду польскіх багасловаў у Львіві.
- -//- - ліпень-серпень - Разам з еп. Дыянісіем Нярады візітуе епархіі ў Югаславіі.
- -//- - Вяртаючыся з лекаваньня ў Пяшчанах, візітуе грэка-каталіцкі епіскапат Падкарпацкай Русі і Славакіі. Закладае асновы Гр.-К. Багаслоўскай Акадэміі ў Львіве з двума факультэтамі: філязофскім і багаслоўскім, адзінай вышэйшай украінскай школы на ўкраінскіх землях у Польшчы.
- 1929 - кастрычнік - Падаўся да Рыму на канфэрэнцыю украінскіх епіскапаў.
- -//- - снежань - Друкуе новы Літургікон.
- 1930 - Пагаршаецца здароў’е.
- -//- - 26-29 чэрвеня - Удзел у І Краёвым Эўхарыстычным Кангрэсе ў Познані.
- -//- - ліпень - Прыймае прымаса Польшчы Аўгуста Глёнда.
- -//- - кастрычнік - У сувязі з пацыфікацыяй ва Ўсходняй Галічыне пратэстуе супраць расправы польскіх войскаў над украінскім народам. Накіроўваецца ў Варшаву, бязвынікова спрабуе звязацца з Пілсудскім.
- -//- - 13 кастрычніка - Пастырскі ліст і акцыя пратэсту супраць нішчэньня Польшчаю праваслаўных храмаў на Холмшчыне і Падляшшы.
- 1931 - Пастырскі ліст “Пра абрадавыя справы”.
- 1932 - Пастырскі зварот “Слова да ўкраінскае моладзі”.
- 1933 - вясна-восень - Арганізацыя акцыі выратаваньня пацярпелым ад штучнага галадамору. Ліст-пратэст епіскапату перад светам у справе голаду ва Ўсходняй Украіне.
- -//- - 6-7 траўня - Арганізацыя ў Львіве моладзевых святкаваньняў пад лозунгам “Украінская моладзь Хрысту”.
- -//- 3 жніўня - Пасланьне “Перасцярога перад небязпекаю камунізму”.
- -//- - снежань - Візітацыя львіўскай мітраполіі папскім легатам а. Я. Гудэчкам.
- 1936 - снежань - Арганізацыя ды ўдзел ва Ўнійным Кангрэсе ў Львіві.
- 1938 - чэрвень - Менаваны асыстэнтам папскага прэстолу.
- -//- - жнівень - Пастырскі ліст з асуджэньнем нішчэньня праваслаўных цэркваў на Холмшчыне, Валыні і Падляшшы польскімі ўладамі.
- -//- - лістапад - Вітае абвяшчэньне Карпацкай Украіны і бласлаўляе яе прэм’ера а. д-ра Аўгустына Валошына.
- -//- - восень - Фундацыя Ляснога Інстытуту ў Янаве-Страдчы.
- 1939-1941 - Выступае з рашучым пратэстам супраць забароны навучаньня рэлігіі ў школах, супраць канфіскацыі царкоўных і манастырскіх зямель камуністамі, супраць пераследаў народу і духавенства.
- 1939 - лета - Падпісаў супольны пастырскі ліст епіскапату Польшчы ў сувязі з пагрозаю вайны.
- -//- - верасень - Львіў займаюць савецкія войскі. У Прылбічах НКВД растраляла малодшага брата Мітрапаліта Льва разам з сям’ёю.
- -//- - лістапад - Папа Пій ХІІ мянуе а. д-ра Іосіфа Сліпога каад’ютарам-спадкаемцам мітрапаліта Андрэя.
- 1940 - Пратэст супраць агітацыі атэізму. Склікае ў Львіве архіепіскапскі сабор.
- 1941 - травень-чэрвень - Другі архіепіскапскі сабор.
- -//- - 1 ліпеня - Пастырскі ліст з блаславеньнем Украінскае дзяржавы.
- -//- - 22 ліпеня - Пратэстуе супраць прыяднаньня Галічыны да Ген. Губэрніі Нямеччыны.
- -//- - ліпень - Абраны пачэсным прэзыдэнтам Нацыянальнае Рады ў Львіве.
- -//- снежань - Пасланьне “Як будаваць родную хату”.
- -//- - 30 снежня - Ліст Праваслаўных Архіереяў ва Ўкраіне.
- 1942 - студзень - Падпісаў супольны ліст украінскіх дзяржаўна-палітычных дзеячоў да Гітлера з пратэстам супраць нямецкае палітыцы на Ўсходзе.
- -//- - люты - Піша ліст да Генрыха Гімлера з пратэстам супраць вынішчэньня габрэяў.
- -//- - 3 сакавіка - Ліст-зварот “Да ўкраінскай Веруючай праваслаўнае інтэлегенцыі”.
- -//- - чэрвень - Чарговы архіепіскапскі сабор.
- -//- - 29 жніўня - Піша ліст да папы Пія ХІІ з асуджэньнем палітыкі Гітлера.
- -//- - 21 лістапада - Пасланьне “Не Забівай”.
- 1944 - 27 ліпеня - Львіў займаюць савецкія войскі.
- -//- - 1 лістапада - Памірае ў мітраполічых палатах архікатэдры св. Юра.
- -//- - 5 лістапада, нядзеля - Пахаваньне ў крыпце Святаюрскага Сабору.