Мітрапаліта Андрэя Шаптыцкага называюць архіпастырам, украінскім Майсеем, пастырам, слугою Божым. Ён умеў спалучаць духоўнае і матэрыяльнае, нацыянальнае і агульначалавечае, усходняе і заходняе. Мітрапаліт спрыяў развіццю Грэка-Каталіцкай Царквы ў Расеі і ратаваў жыцці яўрэяў падчас Другой сусветнай вайны. Ён быў папярэднікам экуменізму, што магло падацца надта мадэрновым ў тэалогіі пачатку ХХ ст., і разам з тым паслухмянасць і пакора дадавалі яго постаці рысы традыцыйнасці.