1925
У 1917 годзе я прыехаў з Мінска ў Петраград і тут даведаўся ад беларуса кс. Ф. Будзкага, што Яго Эксэленцыя Мітрапаліт, вяртаючыся з маскоўскай няволі да сябе ў Львіў, затрымаўся ў Петраградзе. Пры гэтым кс. Будзкі (зараз ужо нябожчык) разпавёў мне, што бачыўся ды размаўляў з Мітрапалітам, і што Бацька Ўкраіны ня вельмі цікавіўся нашаю справаю. Пастанавіў і я ўбачыць Высокага Госця.