Thursday, December 1, 2011

Пастановы ІІ Сабору Экзархаў Ап. Прэстолу ў справе аднаўленьня Экзархату і беатыфікацыі мітр. Руцкога.


Львіў,  1942
1.                  Сабор  зацвярджае  ў  цэлай  аснове  пастановы  І  Сабору  экзархаў  на  лацінскай,  расейскай,  украінскай  ды  беларускай  мовах. 

Saturday, November 5, 2011

Успаміны беларускага айца А. Станкевіча пра свае сустрэчы з мітр. Шаптыцкім у Петраградзе ў 1917 г



1925
Памяць  мая  пра  Мітрапаліта  Андрэя  Шаптыцкага  сягае  часоў  сусветнае  вайны,  калі  ён,  падчас  займаньня  расейскім  войскам  мітраполічай  уніяцкай  сталіцы    Львіва,  па  загаду  расейскага  ўраду  быў  вывезены  ў  глыбіню  Расеі.

Sunday, October 30, 2011

Успаміны беларускага айца В. Гадлеўскага пра свае сустрэчы з мітрапалітам Шаптыцкім у Петраградзе ў 1917 г.



1925
У  1917  годзе  я  прыехаў  з  Мінска  ў  Петраград  і  тут  даведаўся  ад  беларуса  кс.  Ф.  Будзкага,  што  Яго  Эксэленцыя  Мітрапаліт,  вяртаючыся  з  маскоўскай  няволі  да  сябе  ў  Львіў,  затрымаўся  ў  Петраградзе.  Пры  гэтым  кс.  Будзкі  (зараз  ужо  нябожчык)  разпавёў  мне,  што  бачыўся  ды  размаўляў  з  Мітрапалітам,  і  што  Бацька  Ўкраіны  ня  вельмі  цікавіўся  нашаю  справаю.  Пастанавіў  і  я  ўбачыць  Высокага  Госця. 

Friday, October 21, 2011

Ліст да кардынала Яўгена Ціссэрана пра царкоўную сытуацыю ў Беларусі


14.08.1943,  Львіў
Вашая  эмінэнцыя!
Пасля  доўгіх  месяцаў  з  таго  моманту,  калі  экзарх  Неманцэвіч  знік,  гэтая  таямніца  яшчэ  не  была  вычарпальна  выяўленая.  Але  згодна  з  інфармацыяй,  якую  я  атрымаў,  здаецца  цалкам  пэўным,  што  ён  быў  забіты,  і  ўсе,  хто  цікавяцца  гэтаю  справаю,  заяўляюць  з  упэўненасцю,  што  прычынаю  ягонае  смерці  была  шавіністычная  нянавісць  праваслаўных  да  Ўніі.  Няма  магчымасці  атрымаць  больш  дакладных  звестак.  Спадзяюся,  што  Вашая  Эмінэнцыя  і  Св.  Айцец  атрымаюць  такія  звесткі  наўпрост  з  Вільні  альбо  ад  Альберціна.  Мы  настолькі  далёкія  ад  тых  аколіц,  што  ўвогуле  ведаем  мала.

Sunday, October 16, 2011

Ліст ад упаўнаважанага прадстаўніка ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі Лявона Дубейкоўскага з просьбай дапамагчы ў адраджэньні беларускае Царквы


 
14.05.1920
У  імя  добрага  і  набажнага  Беларускага  народу,  маю  пакорна  прасіць  Вас,  Ваша  Экселенцыя,  дапамагчы  нашаму  шматпакутнаму  народу  ў  яго  святой  рэлігійнай  справе   ва  ўваскрасенні  нанава  забароненага  калісьці  праз  Маскалёў  старажытнага  Уніяцкага  парадку.

Папулярныя артыкулы